Ніва № 41 (3204), 8 кастрычніка 2017 г.

Фэст на фэст у Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Беларускі народны фэст «Арлянскія сустрэчы» ў Орлі пачаўся ў суботу 2 верасня каля гадзіны 15.20 традыцыйнай песняй «Орля, Орля» ў сумесным выкананні калектываў «Арляне», «Вэрвочкі», «Фэрмата», «1/3» і «Малінкі».

Вядучая фэст Эдыта Русіновіч з Орлі запрасіла на сцэну войта Пятра Сэльвесюка, які сказаў:

— Шаноўныя жыхары, шаноўныя госці, шаноўнае спадарства — сардэчна вітаю ўсіх на чарговым ужо фэсце «Арлянскія сустрэчы». (...) Шаноўнае спадарства, у часе папярэдніх нашых сустрэч з культурай я неаднаразова згадваў, што адной з адметнасцей Арлянскай гміны з’яўляецца шматкультурнасць, суіснаванне адрозных традыцый і абычаяў. Гэтакае становішча з’яўляецца спадчынай ад мінуўшчыны і несумненна адлюстроўваецца ў штодзённым жыцці жыхароў Орлі і наваколля. Арлянская гміна з’яўляецца тым асаблівым месцам, дзе імкненне да мадэрнасці і развіцця папаўняе падтрымка і захоўванне багатай і разнастайнай культурнай спадчыны. Побач нас узводзіцца мадэрны будынак Цэнтра культуры. Тут мае быць месца стварэння і распаўсюду розных галін культуры і мастацтва, месца падтрымкі культурных традыцый гэтых зямель, а асабліва нашай гміны, а таксама месца міжпакаленневай інтэграцыі жыхароў. Хачу, каб гэты асяродак стаў у будучыні цэнтрам, які засяродзіць жыццё беларускай і іншых меншасцей, бо такіх асяродкаў у гэтай частцы нашага ваяводства, паводле майго меркавання, замала.

Чарговым выступоўцам быў Юрый Булгакоў, саветнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF