Ніва № 41 (3204), 8 кастрычніка 2017 г.

Мы грыбнікі — не бульбашы!

Яўген ВАПА

Ужо заракаўся сам для сябе, што пра грыбы больш пісаць не буду. Але, куды ты дзенешся, калі пра іх гавораць усе, дзе не прыкласці вуха. На мінулым тыдні прыйшлося мне схадзіць у адну з медыцынскіх устаноў. Ужо на выхадзе з дома трох суседзяў паспела паставіць мне пытанне: калі быў я ў грыбах і колькі баравікоў прывалок дахаты? Самі пры нагодзе пахваліліся здабыткамі сезона — больш за тысячу штук. На мой адказ, віншаванні і пытанне, а дзе ж ім так пашчасціла, круцілі згодна: «а, там дзесьці пад Гарадком ці Крынкамі». Тут у іх верх брала сапраўдная натура грыбнікоў. Грыбнік нікому другому не скажа пра свае самыя скрытыя, грыбныя месцы. Усе размовы і ўказанні на гэты конт вядуцца на вельмі дыпламатычнай, агульнай ноце, якая не набліжае да ўдакладнення дэталёвых месцаў грыбной прасторы. Усе віды грыбоў маюць свае любімыя месцы росту. А ў сувязі з гэтым, калі грыбнікпаляўнічы гадамі вызначыцца з такімі чарадзейнымі месцамі, то нават пры найбольш засушлівым і неўраджайным леце ў ягоным кошыку заўсёды будзе іх столькі, каб самому хапіла на калядныя стравы, а нават абдараваць бязгрыбных у гэты момант сямейнікаў. Павага і аўтарытэт для такога майстра грыбной справы ўзрастае не толькі ў вузкім крузе сямейнікаў, але і разыходзіцца па блізкім і далейшым наваколлі. Ясна, што ў іншых заўзятых грыбнікоў такія поспехі канкурэнцыі выклікаюць павышаны ціск і скрыгатанне зубамі.

Вернемся яшчэ да згаданага мною мінулага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF