Ніва № 41 (3204), 8 кастрычніка 2017 г.

Мы нічога не прывезлі, мы самі зрабілі!

Уля ШУБЗДА

— Размаўляем у гарачым перыядзе для тэатра «Чрэво» — якраз пачаўся арганізаваны Табою Тэатральны фестываль «Одэ». Гэта ўжо чацвёрты выпуск. Якую галоўную задачу ставіш перад сабою?

— Па першае, каб мова і культура былі жывымі. Каб гэта дасягнуць, мусяць быць важныя тэмы, цікавыя спектаклі, з чым людзі могуць ідэнтыфікавацца, у чым змогуць прыкмеціць сваё. У гэтым годзе мы падрыхтавалі многа спектакляў для дзяцей. Памойму гэта вельмі важнае, што наймалодшыя мелі магчымасць пачуць беларускую мову са сцэны. Гэта адукацыйнае мерапрыемства, хаця адукацыя ў тэатры, дыдактыка адразу асацыююцца з нечым пафасным, нецікавым... Не, мне ідзе пра гэта, што на Падляшшы не часта маем магчымасць глядзець спектаклі на беларускай мове. Наш фестываль гэта такое свята, на якім і дзеці, і моладзь могуць пайсці ў беларускі тэатр. Я стараюся праз спектаклі паказаць беларускіх аўтараў. Вельмі чакаю спектакля «Пайсці і не вярнуцца» на аснове аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Я не мела магчымасці вывучаць беларускую мову ў школе, але ведаю, што фрагменты гэтай кнігі занесены ў спіс літаратуры для чытання ў ліцэі. І ведаю, што ўсе вучні Бельскага і Гайнаўскага беларускіх ліцэяў пойдуць на той спектакль. Вядома, людзі наогул нямнога чытаюць, а калі гаварыць пра кніжкі на беларускай мове... ну, гэта праблема. Нармальна чытаеш папольску на лацініцы, а каб нешта прачытаць пабеларуску гэта патрабуе больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF