Ніва № 40 (3203), 1 кастрычніка 2017 г.

Студзіводы Сегяневічаў

Аляксей МАРОЗ

«Студзіводы Сегяневічаў», — пад такім загалоўкам 16 верасня адбылася ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах канферэнцыя, прымеркаваная мінуламу Студзіводаў, якія зараз з’яўляюцца жылым кварталам БельскаПадляшскага. Галоўным выступленнем быў даклад прафесара Антона Мірановіча з Універсітэта ў Беластоку пра значэнне роду Сегяневічаў для Студзіводаў, Бельскай зямлі і цэлага Падляшша. Дарафей Фіёнік прааналізаваў датычныя Студзіводаў запісы метрычных кніг Прачысценскай царквы ў БельскуПадляшскім. Запрэзентаваў ён таксама чарговы 55 нумар выдання «Бельскі гостінэць», які пачынае адзначаць дваццатую гадавіну выхаду першага нумара. Войцех Каноньчук з Варшавы распавёў пра пазнейшага ўладальніка Студзіводаў Фелікса Траяноўскага. Канферэнцыі спадарожнічалі дзве выставы мастакоў з Рэспублікі Беларусь — скульптуры Міколы Тарасюка са Стойлаў ды скульптуры і карцін Івана Супрунчука. З Беларусі ў Студзіводы прыехалі таксама акцёры, сужонства Ларыса і Аляксандр Быцко, якія займальна запрэзентавалі тэатральны спектакль пра Міколу Тарасюка. Перад сабранымі выступіў яшчэ Народны хор імя Алеся Рашчынскага з Мінска.

Канферэнцыя праходзіла ў мяшчанскай хаце, а выступленні акцёраў і спевакоў адбыліся ў клуні Дарафея Фіёніка, прыстасаванай для сцэнічных мэт. Сабраным на канферэнцыі Дарафей Фіёнік раздаваў надрукаваны Прывілей ад 1514 года караля Жыгімонта І на «жэраб студзіводскай зямлі».

— Не было б гісторыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF