Ніва № 40 (3203), 1 кастрычніка 2017 г.

Даследчыкі з Беларусі і Польшчы ўзялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе

Эля ДЗВІНСКАЯ

Кульмінацыйным момантам святкавання 500годдзя беларускага кнігадрукавання стала правядзенне 1415 верасня Міжнароднага кангрэса ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Ён быў арганізаваны Міністэрствам культуры і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і праходзіў пад патранатам ЮНЭСКА. У Мінск прыехалі вядучыя спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, выдавецтваў, адукацыйных і навуковадаследчых устаноў з 24 краін. Цікавасць да мерапрыемства выказалі пісьменнікі і кнігавыдаўцы, бібліёграфы і бібліятэкары, мастакі і журналісты, прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.

Ва ўступным слове выдавецкую дзейнасць Францыска Скарыны ў еўрапейскім, славянскім і беларускім кантэксце прааналізаваў доктар філалагічных навук, членкарэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец. „Беларускае пісьменства мае працяглую традыцыю, а беларуская літаратурнапісьмовая спадчына — важная частка сусветнай культуры”, — адзначыў ён.

15 верасня, у Дзень бібліятэк, святкавалася 95годдзе галоўнага кнігасховішча і скарбніцы ведаў — Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У ХХI стагоддзі яна ператварылася ў буйнейшы навуковадаследчы цэнтр і ўдзельнічае ў стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы.

Даследчыкі Скарынавай спадчыны з Польшчы, Чэхіі, Расіі, Беларусі, Латвіі на пасяджэннях у секцыях пазнаёмілі са сваімі апошнімі знаходкамі, абмеркавалі спрэчныя пытанні. Пра свае манаграфіі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF