Ніва № 40 (3203), 1 кастрычніка 2017 г.

Гледзячы на дарогу

Іаанна ЧАБАН

Дом гэта дарога, а дарога гэта дом, — кажа Марыюш Вільк у размове з Пятром Брысачам у кнізе «Гледзячы на Усход...»

У маім выпадку дарогай з’яўляецца безумоўна дом, прынамсі на сённяшні дзень. Цяжка прадбачыць, што прынясе заўтра. Але ёсць людзі, якія жывуць нязменна ў дарозе. Домдарога і дарогадом супольна ствараюць ідэі кругаходу. Домдарога не заіснуе без неспадзяванага госця, а дарогадом — без гасціннага гаспадара.

Сімвалічным домамдарогай магу назваць на сённяшні дзень таксама школьную бібліятэку, у якой праводжу немалы кусок каштоўнага часу. Сяджу муром быццам у нейкай крэпасці, не пакідаю падасланых мне пад апеку дзяцей у час урокаў, не выходжу на агульныя перапынкі, паколькі тады збіраецца іх найбольш. Папросту трываю, чакаючы нейкага збаўлення.

І тут раздаецца рашучы, хуткі стук высокіх абцасаў. Хлопцы з гімназіі добра яго ведаюць. Так ходзіць толькі шаноўная дырэкцыя школы.

— А мой ход вам таксама вядомы? — пытаю іх

— Не, вас ніколі не распазнаць, не прадбачыць.

— Правядзіце, калі ласка, бібліятэчны ўрок, — звяртаецца да мяне распазнаная здалёк шаноўная госця. — Разумею, што вы не паспелі падрыхтавацца, але бацюшка якраз святкуе, а ксяндза ў курыю выклікалі. Тады можа вы ім пра нешта раскажаце.

«Адны сюрпрызы ў гэтым жыцці», — думаю сабе. Нехта выняў кніжку па гісторыі, хацеў падрыхтавацца да чарговай праверкі. Тэма: Лістападаўскае і Студзеньскае паўстанні. Узгадала я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF