Ніва № 40 (3203), 1 кастрычніка 2017 г.

Інаўгурацыя Еўрапейскіх дзён у Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

У суботу, 9 верасня, у Орлі пачаўся цыкл мерапрыемстваў «Ваяводская інаўгурацыя Еўрапейскіх дзён спадчыны». На мерапрыемства на плакатах і буклетах запрашалі маршалак Падляшскага ваяводства, войт Арлянскай гміны ды Гмінны асяродак культуры ў Орлі. У прадбачанай на восем гадзін праграме было некалькі прэзентацый ды канцэрт. Паспрыяла надвор’е, на жаль, а гэта шырэйшая тэма — зацікаўленасць мерапрыемствам аказалася цалкам нязначнай, публіку можна было лічыць «на пальцах».

А палове другой гадзіны пасля поўдня гмінная сакратар Ірэна Адзіевіч сказала:

— Спадар маршалак, спадар войт, шаноўныя госці, дарагія сабраныя! Еўрапейскія дні спадчыны сталі ўжо традыцыяй. Яны ладзяцца ў Польшчы ад 25 гадоў і трывала запісаліся ў каляндар культурных мерапрыемстваў. Упершыню ваяводская інаўгурацыя Еўрапейскіх дзён спадчыны адбываецца ў Арлянскай гміне, а гэта незвычайная і вельмі важная падзея ў культурным жыцці нашай малой гміны.

Затым прамоўца прывітала гасцей, у іх ліку віцэмаршалка Падляшскага ваяводства Мацея Жыўну, бельскага бургамістра Яраслава Бароўскага і іншых. І дадала, што сёлетні выпуск праходзіць пад лозунгам «Краявід спадчыны, спадчына краявіду», а яго мэта — звярнуць увагу на хараство і маляўнічасць краявідаў, якія з’яўляюцца запісам гісторыі чарговых пакаленняў жыхароў нашых гарадоў, мястэчак, вёсак.

Войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк:

— Спадар маршалак, шаноўнае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF