Ніва № 40 (3203), 1 кастрычніка 2017 г.

Святлапіс Лявона Тарасэвіча

Міра ЛУКША

У Супрасль вярнуўся яшчэ раз Лявон Тарасэвіч. Мастак адгэтуль, чалавек пагранічча, вядомы ва ўсім свеце. 4 жніўня пачалася была выстава ягоных новых прац «Святлом напісана». У Супраслі, «куды прынёсся дух Гарадка», як прыгадаў мастак. У Супрасльскай акадэміі выстаўцы светлавых ікон Тарасэвіча спадарожнічаў вераікон (выява Хрыста на хусце) ягонага майстра Ежы Навасельскага.

— Жывапіс выйшаў ад іконы, — прызнаецца Лявон Тарасэвіч. — Я ўзгадаваны на гарадоцкай царкве, на жывапісе Дабжанскага, Навасельскага. Я багата часу прысвяціў вывучэнню праваслаўнай культуры і атаясамліваю сябе выключна з ёю. Адной з галоўных крыніц сваёй творчасці ўвесь час называю фрэскі 16га стагоддзя мастака Нектарыя з царквы ў Супраслі... Ежы Наваселькага я сустрэў на Грабарцы, калі мы арганізавалі лагер пісання ікон. Я быў там з Брацтва праваслаўнай моладзі. Быў там таксама між іншым айцец Лявонцій Тафілюк. Бачыў я таксама, як Навасельскі піша іконы, папраўляе малюнкі на званіцы, якія знішчыў час. Задаваў я таксама вечарамі, як «малады гнеўны», шмат пытанняў яму. І аднойчы мы пайшлі ўдвух на поўдзень ад Грабаркі, і Навасельcкі выліў на маю галаву вядро халоднай вады, расказваючы аб сітуацыі Праваслаўнай царквы ў Польшчы. Пасля, калі я раз на паўгода бываў у Кракаве, Навасельскі вёў са мною размовы. Я пасля мог вяртацца і працаваць. Тая доза ведаў, маралі давала мне многа для быцця і перамагання супярэчнасцей. Дзякуючы такім людзям, якіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF