Ніва № 40 (3203), 1 кастрычніка 2017 г.

Грыбны сезон (ч.2)

Яўген ВАПА

Тыдзень таму ў гэтым месцы ўзніклі вобразы майго дзяцінства, звязаныя з грыбным сезонам, пік якога зараз назіраем. Хопіць толькі рушыцца з любога горада ў напрамку большага лапіка лесу і ўсюды, дзе не кінеш вокам, паабапал дарог стаяць машыны і толькі машыны. Калі ў папярэдніх гадах не было столькі грыбоў, бывала так, што аматараў збірання з’яўлялася больш, чымсьці грыбоў у лесе. «Панаехала іх як мошкі і толькі равуць голасна бы раненыя алені», — нерваваліся на гарадскіх прыезджых пушчанскія грыбнікі. Тут чарговая, вельмі важная справа палявання на каралеўскія баравікі. Найлепш іх збіраць у цішыні і спакоі, а не ў гаманлівай і крыклівай кампаніі. Калі бацька ішоў з намі, дзецьмі, па грыбы, то проста казаў нам быць у полі ягонага зроку, каб не заблудзіцца. А адгукаўся ў вельмі рэдкіх выпадках, калі, напрыклад, ужо дарослымі хадзілі мы па лесе і не зышліся разам дзесьці на працягу гадзіны. Крык у лесе вельмі шкодны звярыне, птушкам і ўсім жывёлам. Нам, дзецям, бацька вось такім чынам тлумачыў патрэбу захавання лясной цішыні. «Калі вы будзеце крычаць, то мамы малых звяроў ці птушак уцякуць ад іх, а потым могуць не адшукаць сваіх дзетак. І будуць яны сіротамі, або з’ядуць ці разарвуць іх на кускі вялікія звяры. Хочаце гэтага? А каб вас я зараз пакінуў, то вы таксама маглі б тут і загінуць». Пасля такіх вобразных і пераканаўчых бацькоўскіх слоў нашы вочы напаўняліся слязамі і мы пільнавалі адзін аднаго, каб ніхто з нас занадта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF