Ніва № 40 (3203), 1 кастрычніка 2017 г.

Новая дырэктар бельскай «тройкі»

Аляксей МАРОЗ

Размова з Іааннай Каліноўскай — дырэктар Пачатковай школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім

— З першага верасня Вы кіруеце школай, пры якой спыняе працу гімназія. Якія Вашы першыя ўражанні ад кіравання самай вялікай пачатковай школай у горадзе?

— Уражанні ў мяне вельмі добрыя. Бацькі тут сімпатычныя, ахвотныя да супрацоўніцтва, настаўнікі дапамагаюць мне, у школе добрая атмасфера.

— Што схіліла Вас прыступіць да конкурсу на дырэктара якраз бельскай «тройкі»?

— У бацькоўскім доме мы размаўлялі на дыялекце беларускай мовы, а мая мама працавала настаўніцай і вучыла спачатку расійскай і беларускай мовам. Я сама не вучылася ў «тройцы», але мой сын тут вучыўся. Пасля паступіў ён у Бельскі белліцэй, а мая дачка тут вучыцца надалей. Я ведала беларускі характар школы і яе адметнасці на фоне іншых бельскіх школ. Зрабіла я свядомы выбар, прыступаючы да конкурсу на дырэктара «тройкі», каб пасля працаваць у карысць школы і захавання нашымі вучнямі беларускай нацыянальнай тоеснасці. Я выпускніца гістарычнага факультэта Універсітэта ў Беластоку і магу вучыць у школе гісторыі, а закончыўшы паслядыпломную адукацыю магу таксама вучыць ведам аб грамадстве, выхаванні да жыцця ў сям’і і займацца з дзеткамі па раннешкольнай адукацыі.

— Амаль год выконваючай абавязкі дырэктара школы была Барбара Скепка. Члены конкурснай камісіі далі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF