Ніва № 39 (3202), 24 верасня 2017 г.

Ксёндз Ежы Папялушка — чалавек свабоды

Уршуля ШУБЗДА

Паходзіў з простай сям’і, быў пранікнуты ўсходняй дабрынёй і зычлівасцю. Ён вырас у свеце, у якім мяшаліся ўплывы каталіцызму, праваслаўя, ісламу. Гэта быў кангламерат, у якім да вайны былі габрэі. У пэўны момант той хлопец з невялікай падляшскай вёскі стаў чалавекам, які апынуўся ў цэнтры духоўнага, палітычнага і культурнага жыцця Варшавы. Ксёндз Ежы Папялушка па сёння з’яўляецца феноменам у маштабе Еўропы і свету.

17 верасня, У 70. гадавіну з дня нараджэння кс. Папялушкі, у Будапешце быў адкрыты памятнік блаславёнага. На ім знайшоўся надпіс на польскай і венгерскай мовах „Zło dobrem zwyciężaj”. На ўрачыстым адкрыцці помніка быў прысутны між іншым амбасадар РП у Венгрыі Ежы Снопэк.

910 верасня ў Сухаволі адзначылі 70. гадавіну з дня нараджэння кс. Ежы Папялушкі. Першая частка ўрачыстасці прайшла на плошчы перад помнікам блаславёнаму. Прысутнічалі жыхары Сухаволі, прадстаўнікі польскага ўрада, сям’я і блізкія ксяндза. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак падкрэсліў, што ксёндз Ежы з’яўляецца адным са стваральнікаў незалежнай Польшчы.

— Пасланне ксяндза Ежы Папялушкі было пасланнем, якое асвятляла нас усіх у час камунізму. Спадар прэм’ер Качынскі ў сваім лісце да ўдзельнікаў гэтай урачыстасці паставіў такі тэзіс, што калі б не блаславёны ксёндз Ежы, дык пэўна «Салідарнасць» не пратрымалася б. Дзякуючы паставе ксяндза Ежы «Салідарнасць» вытрымала і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF