Ніва № 39 (3202), 24 верасня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (21)

Уладзімір СІДАРУК

З Дабрывады пачыналася мая прыгода з кіношнікамі. Тут пазнаёміўся з Алікам Чарнянінам і Валодзем Скепкам — брыгадай кінаперасоўкі «BR9». На сем гадоў звязаў я з імі свой лёс. Хлопцы аказаліся сталымі мужчынамі — «як да выпіткі, так да выбіткі».

З першага дня я рашыў станоўча ставіцца да службовых абавязкаў, перш за ўсё да дысцыпліны працы. Канец выпіўкам. Праязджаючы аднойчы праз Кляшчэлі ў рыначны панядзелак, зайшоў я ў ГСаўскую «гасподу». Спаткаў там сяброў. Запрасілі на піва, выпілі па два шкляныя куфлі. Затым падаліся мы ў Маліннікі. Калі зайшоў я ў канцылярыю, каб дамовіцца наконт ранішніка, кіраўнік школы Сцяпан Бурыла папракнуў мяне:

— A w jakim to stanie, panie kierowniku, do pracy się przychodzi?

Думаў, што з ног звалюся. Сорам было перад настаўнікамі. Такі канфуз... А ў кіношнікаў выпіўка была «нармалькай» і то не толькі ў нашай брыгадзе. У шматлікіх сёлах у нядзелю або ў прыхадское свята — як на Казанскую ў Курашаве — хлопцы ў машыну прыносілі віно, гарэлку, закуску. Пачынаўся «баль». Адно шафёр Скепка трымаўся прынцыпу цвярозасці і па кілішку не сядаў за руль. Затым пытаўся: «Пераязджаем сёння, ці застаемся начаваць?». За гэта я яго цаніў.

Цяжка было ў суровую зіму 1962/1963 года. Нерасчышчаныя дарогі, снежныя гурбы не дазвалялі дабрацца ў кожнае сяло па маршруце. Але ўсё прайшло з зімой халоднай. Прабудзілася вясна і пачалося новае жыццё.

І здарылася штосьці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF