Ніва № 39 (3202), 24 верасня 2017 г.

З Кнышына ў Кнышынскую пушчу

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Падаюся супраць сонца — з Кнышына на ўсход. Энцыклапедыя Вялікага Княства Літоўскага пра Кнышын: „Заснаваны ў пачатку 16. стагоддзя як сяло ў Бельскім намесніцтве (старастве) канцлерам ВКЛ, старастам бельскім Мікалаем Радзівілам, які пабудаваў тут паляўнічы двор, у 1520 фундаваў касцёл. Пасля яго смерці Кнышын перайшоў да яго сына біскупа жамойцкага Мікалая Радзівіла. Той у 1528 падараваў Кнышын вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту (перадача адбылася ў 1530 пасля смерці біскупа)”.

На гэтым можна і спыніцца, бо так папраўдзе нямнога вестак захавалася пра пачаткі мясцовасці. Можа калі нехта і пісаў нейкую ранейшую хроніку, але ў ходзе бурлівых мясцовых падзей агонь і вада найверагодней замянілі яе ў нейкае іншае звяно прыроднага кругавароту. Бо ж да паловы ІІ тысячагоддзя цывілізаванае жыццё тут праходзіла або пад глыбокай канспірацыяй, або яго і зусім не было. Была тут неспакойная, запалоханая тэрорам тэрыторыя. Крыжацкі летапісец Віганд з Марбурга пісаў м.інш., што ў 1346 годзе магістр Дузімер сабраў вялікае войска з камандарамі Кульмскай (Хелмінскай) і Паморскай зямель, з некаторымі французскімі і англійскімі паломнікамі — разам сорак тысяч выдатна ўзброеных мужоў — супраць літоўцаўязычнікаў. Уступілі яны ў язычніцкую зямлю, дзе па загадзе Зігфрыда дэ Дандвелда высеклі язычнікаў абодвух палоў, а зямлю зніштожылі агнём. (...) У 1379 годзе брат Бернард Мансфельд цягам двух сутак поўнасцю апустошыў агнём (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF