Ніва № 39 (3202), 24 верасня 2017 г.

Успаміны са ссылкі ў Сібір

Міхал МІНЦЭВІЧ

Расказ Ядвігі КАРПЮК, народжанай у 1927 годзе ў Бярнацкім Мосце, зараз пражываючай у дачкі Крыстыны ў Орлі.

Жылі мы ў вёсцы Боўтрыкі ў Міхалоўскай гміне. У нашай сям’і было пяць асоб: мама Марыя, тата Андрэй і тры сястры: 19гадовая Антоля, 15гадовая Станіслава, а мне было тады 12 гадоў. Жыццё праходзіла спакойна і без асаблівых турбот. Тата працаваў гаёвым у дзяржаўным лесе. Мама была добрай хатняй гаспадыняй і ўсё неабходнае для жыцця ў нас было. Апрача хаты і гаспадарчых будынкаў быў у нас дабытак, а таксама матэрыял на новы дом.

Калі ўспыхнула Другая сусветная вайна, пасля 17 верасня 1939 года на нашы тэрыторыі ўвайшлі саветы. З таго моманту настаў для нашай сям’і неспакойны і няпэўны час. Прадстаўнікі савецкіх улад сталі чапляцца да майго бацькі. Спачатку звольнілі з працы ў лесе, адабралі табельнае ружжо — карабін і пісталет, пагражалі ўсялякімі санкцыямі. Хадзілі чуткі пра расстрэлы леснікоў, пра рабаванне іх маёмасці. Такая атмасфера вельмі адмоўна ўплывала на настрой у нашай сям’і. Мы жылі ў пастаяннай трывозе.

10 лютага 1940 года ў першую гадзіну ночы нехта голасна загрукатаў у нашы дзверы. Бацька адкрыў і ў нашу хату ўвайшлі тры вайскоўцы з гатовымі да стрэлу карабінамі. Былі гэта два салдаты і адзін энкавэдыст, які заявіў, што наша сям’я арыштавана і будзе вывезена ў глыб Расіі. Адвялі нам дзве гадзіны для спакавання. Сказалі, што фурманкі ўжо гатовыя да выезду.

З вялікім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF