Ніва № 39 (3202), 24 верасня 2017 г.

Беларускаму школьніцтву ў Беластоку 20 гадоў

Міра ЛУКША

Беларусы Беласточчыны сёлета адзначаюць 20-годдзе навучання беларускай мове ў Беластоку як мове нацыянальнай меншасці. Галоўную ролю ў вяртанні беларушчыны ў школы Беластока адыгралі бацькі. Яны і выступілі з ініцыятывай навучання сваіх дзяцей ад дзіцячага садка. У 2006 г. заснавалі аб’яднанне бацькоў дзяцей вывучаючых беларускую мову дзеля ўдасканальвання працы з дзецьмі ў школе і па за школай. Сёння маладыя людзі, якія вывучалі беларускую мову ў пачатковых школах №№ 4 або 11, гімназіі № 7 ці ІІІ Агульнаадукацыйным ліцэі ў Беластоку пайшлі ў шырокі свет. Юбілей святкавалі разам — бацькі, вучні, выпускнікі школ. У царкве Яна Багаслова прайшла літургія на беларускай мове і малебен за вучняў, бацькоў і настаўнікаў. Галоўная юбілейная сустрэча адбылася 17 верасня ў кавярні «Zmiana Klimatu» па вуліцы Варшаўскай, у месцы ўжо вядомым з праводжаных тут розных беларускіх мерапрыемстваў. Цешылі выступ маладых танцораў з «Падляшскага вянка», спектакль «Народны альбом» у пастаноўцы гуртка «Гульня ў тэатр», навука народных танцаў пад музыку калектыву «Гуда» з Мінска, успаміны, здымкі, супольныя спевы.

— Мы тут як сям’я, — адзначыла Барбара Пякарская, адна з задумшчыкаў вяртання навучання роднай мовы ў Беластоку, сяброўка ўправы аб’яднання АББА.

Барбара Пякарская: — Мы пайшлі вабанк. У пачатку 1995 года дзве сям’і — я з Міраславам ды Юрка з Мірай Каліны пачалі зрух. У нас былі малыя дзеці, у Калінаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF