Ніва № 39 (3202), 24 верасня 2017 г.

Грыбны сезон

Яўген ВАПА

Тыдзень назад у гэтым месцы ўзгадваў я пра любімую справу маёй мамы — каралеўства кветак у прыхатнім агародчыку. Цяпер распавяду пра магічны свет грыбнога збірання, які для майго таты быў і надалей застаецца сапраўдным захапленнем. Узгадваю тут пра грыбы невыпадкова. Зараз у верасні маем іх сапраўдны ўраджай. Даўно не было такога масавага з’яўлення баравікоў у адзін момант. Такая кумуляцыя быццам у латарэі, толькі выйграных і шчаслівых тысячы, а не толькі адзінкі. Мокрае лета і вераснёўская цеплыня зрабілі свой падарунак аматарам грыбной справы. Людзі рынулі ў лес, каб адвесці душу і пачуць радасць ад бяскроўнай, паляўнічай справы. Так, так, не памыляюся. Збіранне грыбоў то такі сурагат мужчынскага першабытнага занятку. Выяўленчай формай паляўнічай справы ў руках грыбніка з’яўляецца менавіта нож. Сапраўдны грыбнік, ідучы ў лес, не бярэ абыякога нажа. Не хапае ў руку нейкіх кухонных прылад жонкі. У яго ў кішэні мусіць ляжаць адмысловы, складанчыксцізорык. Ручка павінна быць на шырыню далоні, а вострая частка — з цвёрдай сталі. Такое лязо, пра якое ніхто не скажа і не абсмяе, што тупое як срака. Або малое, што можна ім толькі мышэй харашаць. Такім сцізорыкам можна ў любым выпадку зрэзваць не толькі грыбы, але і без праблемы прыцяць галінку ці скроіць яду. Нож грыбніка, калі не носіць ён яго з сабою штодзень, спачывае заўсёды ў адмысловым месцы, чакаючы свайго гаспадара. Як дубальтоўка чакае прафесіянальнага паляўнічага.

Другім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF