Ніва № 39 (3202), 24 верасня 2017 г.

Гэта праўда ці не?

Міраслаў ГРЫКА

Апакаліпсічную навіну прынёс мне сусед, гарачы слухач Радыё Марыя. Я сярод суседзяў маю і тых, хто не слухае Радыё Марыя. І гэта неабавязкова праваслаўныя. Дзесяць дзён таму сусед быў вельмі занепакоены. Штосьці круглявае, вялікае, небяспечнае і таямнічае прызямлілася ў Польшчы. Невядома, што і дзе, але ў Польшчы. Усе пра гэта ведаюць. І ўрад, і СМІ, і звычайныя людзі. Але баяцца казаць пра гэта. Гэта строга забаронена. — Хто забараніў? Сусед не ведаў. І чаму, нягледзячы на забарону, ён кажа пра гэта? — А таму што мне ніхто не забараняў! А Радыё Марыя не хлусіць. Значыць, і Радыё Марыя ніхто не забароніць казаць праўду. Старэйшыя чытачы могуць успомніць чорную «Волгу». Для прыгадання малодшым, «Волга» гэта від аўто савецкай вытворчасці, я пішу «від» у смелую аналогію, каб падкрэсліць розніцу паміж «Волгай» і сапраўдным аўтамабілем. Так менавіта, як гэта мае месца на эвалюцыйнай лесвіцы паміж малпай і чалавекам. Аналогія аналогіяй, а «чорная „Волга”» з’яўляецца міфатворчым фактам. У часы «камуны», кажуць, ездзіла яна па вёсках і гарадах, выкрадваючы выпадковых людзей, пераважна пасля наступлення цемры і хутчэй дзяцей, а не дарослых, і высмоктвала ўсю кроў з ахвяр, і высмактаныя з жыццёвых сокаў корпусы пакідала ў прыдарожных кустах. Але ж артэфакты гэтых злачынстваў ніколі не былі знойдзены. Замоўчваюць аб іх справаздачы тагачаснай міліцыі. Відавочцы гэтых падзей, калі такія людзі былі, паранейшаму маўчаць. Або, калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF