Ніва № 39 (3202), 24 верасня 2017 г.

Мне падабаецца быць настаўніцай беларускай мовы!

Ганна КАНДРАЦЮК

Інтэрв’ю з Алінай Ваўранюк, настаўніцай беларускай мовы, аўтаркай падручнікаў, аніматаркай культуры, намесніцай старшыні аб’яднання АББА.

Ганна Кандрацюк: — Ты, як адна з нямногіх нашых настаўніц, заўсёды размаўляеш з вучнямі пабеларуску. У школе, на горадзе, у час розных паездак. Чаму гэта такое важнае?

Аліна Ваўранюк: — Настаўніку беларускай мовы трэба працаваць больш сэрцам, чым галавою. Я цэлае жыццё падкрэсліваю, што быць настаўнікам мовы нацыянальнай меншасці гэта не тое самае, што настаўнікам усіх іншых разам узятых прадметаў. Думаю, няма нічога горшага, чым настаўнік, які гаворыць толькі на ўроку, або выказвае толькі некаторыя фразы пабеларуску, а калі крычыць, то крычыць ужо на польскай, бо так ён прывык. Усюды і заўсёды трэба размаўляць з вучнямі пабеларуску, гэта звычайная, натуральная справа.

ГК: — У школьныя гады Ты размаўляла пабеларуску?

АВ: — Не.

ГК: — Як адбылася Твая перамена?

АВ: — Я пайшла на працу ў бельскую „тройку” і шмат часу праводзіла з Марылькай Базылюк. Ну і стала мне сорамна, што ўсе мае сябры размаўляюць на беларускай мове, а я адна на польскай. Я здаўна ведала, што я не полька. Калі збіраліся мае бацькі і сям’я і яны пачыналі гасцяваць, то яны гаварылі пасвойму і спявалі беларускія песні. Потым, калі я перамагла сябе і стала да бацькоў гаварыць пабеларуску, то думаю, для іх гэта было вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF