Ніва № 38 (3201), 17 верасня 2017 г.

Паломніцтва на Украіну

Наталля ВАСЬКО

У гэтым годзе праваслаўная моладзь з Гайнаўкі і яе ваколіц правяла канікулы не толькі на фізічным адпачынку, але таксама на духоўным. Перадапошні тыдзень канікул мінуў маладым людзям у цудоўнай атмасферы на паломніцтве ў Пачаеў ды Кіеў — сталіцу Украіны.

У гэтым месцы варта падкрэсліць, што вельмі патрэбнымі з’яўляюцца такія вось выезды. Маладыя людзі шукаюць магчымасці пабачыць важныя ў рэлігійным плане раёны ў свеце. Гэта паказвае, што вера для моладзі многа значыць. Яна любіць пайсці ў царкву, адчувае патрэбу памаліцца і падысці да мошчаў святых, а таксама важнае, што маладыя хочуць дапамагаць іншым.

Паломнікі выехалі познім вечарам у панядзелак 21 жніўня 2017 года. Перад прыездам у Пачаеў яны заехалі ў скіт святой Анны ў Анышкоўцах, дзе выцякае крыніца св. Анны. Некаторыя нават адважыліся цалкам у ёй акунуцца! У гэтай крыніцы, незалежна ад пары года, тэмпература вады складае толькі чатыры градусы па Цэльсію. Потым яшчэ ўсе наведалі Божую Гару, дзе пакланіліся іконам Божай Маці, якія плачуць кроўю (гэта вельмі дрэнны знак).

Уязджаючы ва Украіну, адразу відаць цэрквы — яны прыгожыя і багатыя.

І таксама было ў Пачаеве. Можна сказаць, што пачаеўская СвятаУспенская лаўра проста свеціць ясным святлом! Залатыя купалы цэркваў з’яўляюцца відавочнымі здалёк. Гэта выклікае своеасаблівае ўражанне. З другога боку трэба прызнаць, што ў параўнанні з гэтым, гарады на Украіне выглядаюць даволі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF