Ніва № 38 (3201), 17 верасня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (20)

Уладзімір СІДАРУК

З Палічнай па маршруце пераязджалі мы ў Дабрываду. Вёска — не малая. Была тут чатырохкласная школа, святліца, пажарная каманда, якой паветка з супрацьпажарнымі прыладамі межавала са святліцай. За рачулкай знаходзілася царкоўка. Тут адзначаліся прыхадскія фэсты: Юр’е — 6 мая, «Спленне» — 28 жніўня і «Пяценка» — 28 кастрычніка. Вёска два разы пацярпела ад пажару. Адбудавалася. Найгоршай заганай быў брак электратоку. Памятаю, што ў Дабрывадзе першапачаткова настаўнічаў Веслаў Дземяновіч з ЧаромхіСтанцыі. На працу дабіраўся летам на зялёным матацыкле «вуэфэм». Нежанатым памёр. Яго абавязкі пераняла Галена Качко, якая таксама выходзіла з Чаромхі. Кінасеансы — як ранішнікі для школьнікаў, так і вячэрнія сеансы для дарослых — арганізавалі мы ў святліцы. Гледачоў няшмат прыходзіла, асабліва ў зімовы час. Зала не была ацепленай. Праўда, стаяла тут кафельная печка, але праз амаль чатыры гадзіны на двух сеансах у кажуху і лямцавых ботах людзі замярзалі. Па супрацьпажарных правілах у неабагрэтай зале забаранялася арганізаваць сеансы, але па просьбе жыхароў мы не змаглі людзям адмовіць пакарыстацца кіно. Праўдай было і гэта, што з Дабрывады выходзіў мой бацька. У мяне было тут шмат суродзічаў. Асаблівыя кантакты былі ў мяне з дзядзькам Раманам Сідаруком, які прыслужваў у царкве старастам, ды другім братам бацькі Мікалаем Рачкевічам. У яго была жонка Ніна, мая цётка, ды трое дзетак: Лёнік, Міхась ды Ірэна. Самы старэйшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF