Ніва № 38 (3201), 17 верасня 2017 г.

Не толькі пра асіміляцыю

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У апошніх днях жніўня ў Супрасльскай акадэміі адбылася міжнародная канферэнцыя на тэму „Царква і асіміляцыя — свой і чужы”. А больш агульна — асноўным стрыжнем канферэнцыі мела быць менавіта з’ява асіміляцыі.

Асіміляцыя мае некалькі значэнняў, а тэрмін выводзіцца з лацінскага слова similis — падобны. У грамадскім сэнсе слова асіміляцыя абазначае з’яву прымання прымет суседняй грамадскай групы; кранае гэта так нацыянальныя групы, як і канфесійныя. І адбываецца яна ў прасторы міжсуседскіх адносін, а дакладней — на памежжы. А ў нас жа шырокае памежжа, памежжа між глабальнымі Усходам і Захадам. Гэта можа асацыявацца нават з тэктанічным межаваннем участкаў зямной кары, дзе дынаміка гэтых велізарных участкаў выклікае рознай магутнасці землятрусы. Гэтак жа і ў грамадскім сутыкненні цывілізацыйных участкаў...

Асіміляцыя можа адбывацца мірным шляхам, а можа быць вынікам рознага па напружанню насілля. У ходзе канферэнцыі разглядаліся розныя асіміляцыйныя працэсы, якія адбываліся цягам стагоддзяў у нашай грамадскай прасторы.

Важнай падзеяй, якая на стагоддзі вызначыла ход асіміляцыйных працэсаў у Еўропе, стаў Трыдэнцкі сабор 15451563 гадоў. Яго мэтай было супрацьдзеянне рэфармацыі, супрацьдзеянне паслабленню папскай улады, якое пазней стала дзеяннем з мэтай мацавання папскай улады. Варта заўважыць, што неўзабаве пасля таго сабора была заключана Берасцейская унія 1596 года, якая вызначыла ход шматлікіх, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF