Ніва № 38 (3201), 17 верасня 2017 г.

Разьбярскі пленэр вярнуўся ў Гайнаўку

Аляксей МАРОЗ

Гайнаўскія мастакі Віктар Кабац і Уладзімір Мусько рашыліся аднавіць разьбярскія пленэры ў Гайнаўцы, якія ладзіліся ў горадзе ў шасцідзясятых і сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя. У ХV Міжнародным разьбярскім пленэры ў Гайнаўцы прынялі ўдзел скульптары з Гайнаўкі, Беластока, Любліна і Брэста.

Удзельнікаў звыш двухтыднёвага пленэру спатыкаю пры яго канцы, на прыродзе. За будынкам Гайнаўскага дома культуры, сярод старых тоўстых дрэў, ляжаць яшчэ бярозавыя і ліпавыя калоды, але большасць прывезенай на пленэр драўніны ўжо пераўтворана ў прыгожую разьбу. Скульптары канчаюць свае апошнія працы ў драўніне. Большасць разьбярыла ў дубіне, з якой складана працаваць, але дубовая скульптура вельмі трывалая і прэзентуецца шыкарна як на сонцы, так і ў цяні. Тэма для разьбы была адвольнай, але большасць удзельнікаў скарыстала матывы найпрыгажэйшага лесу Еўропы — Белавежскай пушчы, з якой Гайнаўка ад свайго ўзнікнення знаходзіцца ў сімбіёзе. Затрымліваюся каля месца для адпачынку, прыкрытага дахам і на першым плане бачу дзве вялікія скульптуры, выкананыя ў дубе мастаком з Брэста Аляксандрам Лазеркам — пушчанскага аленя і Божую Маці з маленькім Хрыстом на руках. Далей стаіць і ляжыць разьба, якую яшчэ апрацоўваюць скульптары. Першапачаткова скульптары працуюць з дапамогай механічных піл, а пасля апрацоўваюць свае працы без прымянення механічнай тэхнікі.

— Найбольш плённым скульптарам аказаўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF