Ніва № 38 (3201), 17 верасня 2017 г.

Прывіды Адама Міцкевіча

Яўген ВАПА

ў Крынках Сакрата Яновіча

(ч.ІІ)

Інкарпарацыйная інвакацыя. У гэтым годзе XVIII Трыялог, прайшоўшы ў Крынках 12 верасня, праводзіўся пад выклікампытаннем «Літва, мая Айчына?». Пытанне ўзятае са славутай, але ўвогуле не з пытальнай, інвакацыі да «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча.

«Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!...

Што варта ты, ацэніць той належным чынам,

Хто цябе ўтраціў. Вось красу тваю жывую,

Зноў бачу і апісваю, бо скрозь сумую».

Наадварот, маем мы ў ёй, як і ў цэлай паэме, узвышэнне выкрычанай упэўненасці, датычнай сваіх культурнаграмадскіх меркаванняў і выбараў. У выпадку аўтара — выбару польскасці як нацыянальнай і паэтычнай яго свядомасці. Такім чынам абшар беларускага Віленскага краю, адно з ядраў беларускасці, інкарпараваў Міцкевіч «Панам Тадэвушам» на наступныя стагоддзі і хіба нават да канца свету толькі ў польскі космас сакрум і прафанум. А названая Літва гэта толькі адна з правінцый тадышняй польскай краіны. Прыгожым мастацкім словам даказвае гэта Міцкевіч у кожнай з паасобных кніг сваёй паэмы. Інвакацыя, гэта словыпачын, рэзерваваныя да самых эмацыянальнадухоўных прысяганняў. Найчасцей такая прысяга гучала перад Божым абліччам, але мела і дачыненне да векапомных выклікаў кожнага народа, ці то ў днях славы, ці паразы. Сакрат Яновіч у сваёй празаічнай форме ўсёй сваёй творчасцю пісаў інвакацыю да беларускага народа, здольнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF