Ніва № 38 (3201), 17 верасня 2017 г.

Жывёльны двор?

Міраслаў ГРЫКА

Працавіты, як вол, кажам пра кагосьці жартам. Як правіла, ніхто не крыўдзіцца гэтым параўнаннем, і нават мае нейкае задавальненне ад гэтага. Працавітасць цэніцца. Гультаяватыя лянівыя людзі не карыстаюцца грамадскім прызнаннем. Але на валу, якому адкуль ведаць, што праца акупляецца, працавітасць вымушаная ўдарамі і крыкамі. Не важна, што ён сам — дурны вол! У любым выпадку, параўнанне з ім вельмі спрэчнае. Дык давайце зменім «вала» ў «асла», які таксама з’яўляецца рабацягам, але больш башкавітым. Гэта гучыць прыгожа, «працавіты як асёл!». Калі прыменім гэтае параўнанне да суседа, наробім сабе клопатаў. Асёл, акрамя працавітасці паказвае па чалавечым судзе нерацыянальную ўпартасць. Калі запрэцца капытамі, то нават калі біць яго друком, не зрушыцца з месца. Асліная ўпартасць стала ў чалавечым разуменні сінонімам дурнаты. Але тупасць мае шмат відаў. Яе відным варыянтам з’яўляецца непахісная вера ў правату сваіх аргументаў. Гэта ўжо не асліная ўпартасць, а літаральна чалавечы выпадак. Пра чалавека можна сказаць, што часам ён упарты як асёл, а наконт асла цяжка сказаць, ці мае ён калінебудзь погляды. Розніца паміж аслом і чалавекам такая, што калі аслу даюць папсаванае сена, ён есць яго не выказваючы свайго погляду. Калі не схоча яго есці, дык не і ўсё! Але чалавек, які мяркуе, што не адным сенам жыве чалавек, зжарэ дарэмнае сена да апошняй саломінкі. Нават калі ён заплаціць за пражэрлівасць уздуццем жывата. Упартасць асла заўсёды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF