Ніва № 38 (3201), 17 верасня 2017 г.

Змаганне з сумам

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кожны змагаецца з сумам так, як умее. Нейкім падобным чынам выказваўся герой папулярнага старога кінафільма прынц Фларызель. Беларусы, у асноўнай сваёй масе, стаміўшыся наракаць на няўдалае надвор’е цягам года (ды і недарэчна стала наракаць у параўнанні з рознымі заакіянскімі ўраганамі), дачакаліся свайго ўлюбёнага часу. Улюбёны час насельніка нашай зямлі — гэта розныя дажынкі і збор асенняга ўраджаю. Адны ўжо кінуліся ў баразну капаць, а дакладней выбіраць бульбу, іншыя — у лясы, бо пасля шчодрага дажджу надышла цёплая пара і грыбы палезлі з моху і з пад ігліцы, як тыя бежанцы і псеўдабежанцы ў еўрапейскія краіны. Некаторыя, найбольш вушлыя суайчыннікі, паспяваюць і на палеткі, і ў лес. На два франты, так бы мовіць, а то і на тры.

Што датычыць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, то і тут апошнім тыднем было не сумна. Адны фэсты вышыванкі ладзілі, іншыя — адзначалі і святкавалі, як маглі Дзень беларускай вайсковай славы. Дзень перамогі ў бітве пад Оршай адзначалі, зразумела, што дастаткова ў сціплым фармаце, бо дзе тут разгонішся. Як той казаў, разгуляешся тут, як цяля на вяроўцы. Дзяржава даўно выціснула грамадскасць у невялікія рэзервацыі, але перасцерагаецца і працягвае яе пільнаваць.

Улады са свайго боку паразвешвалі расейскія сцягі ў той жа Оршы — ні то як знак поўнай капітуляцыі, ні то ў гонар нейкага супольнага турыстычнаспартовага мерапрыемства, прымеркаванага, канешне, невыпадкова да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF