Ніва № 38 (3201), 17 верасня 2017 г.

Традыцыя з бульбай

Аляксей МАРОЗ

Падчас VІІ Бульбафэсту, які 2 верасня арганізавалі ў Ліпінах мясцовае аб’яднанне «Крыніца» і войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч, для шматлікай публікі былі падрыхтаваны цікавыя прапановы, якія тычыліся, між іншым, бульбы, яе апрацоўкі і рыхтавання бульбяных страў. Фэсту спадарожнічалі займальныя выступы беларускіх вакальных калектываў «Мілавіца» са Свіслачы, «Жаваранкі» з Махнатага і «Ручаёк» з Белавежы, адмысловыя майстаркласы і іншыя атракцыёны, якія прыцягнулі на мерапрыемства шматлікую публіку.

— Штогод на Бульбафэсце збіраецца многа публікі, якой мы прапануем актыўны адпачынак з конкурснымі спаборніцтвамі датычнымі бульбы. Публіцы будзем ставіць пытанні на тэму дзейнасці аб’яднання «Крыніца» ў Ліпінах, — сказала старшыня «Крыніцы» і заадно солтыс Ліпін Кацярына Якубоўская.

Спачатку на панадворку Кацярыны Якубоўскай некалькі маладых сем’яў сустрэлася пры печанай бульбе. Тады ўзнікла задума, каб праз год арганізаваць для мясцовага насельніцтва мерапрыемства з пячэннем бульбы, адным словам — бульбафэст. Ідэя заснавання аб’яднання «Крыніца» з’явілася пазней і была рэалізаваная ў 2013 годзе асобамі, якія жадалі актыўна праводзіць вольны час, супольна займацца, ладзіць мерапрыемствы і адпачываць. Аб’яднанне «Крыніца» стала афіцыйна ладзіць Бульбафэст і робіць гэта штогод. Пытанні, якія ставіла сабраным падчас бульбафэсту са сцэны войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч, тычыліся, між (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF