Ніва № 37 (3200), 10 верасня 2017 г.

У палескай глыбінцы (97)

Ганна КАНДРАЦЮК

На развітанне галавіха Валя Ташлыковіч падарыла мне слоік мяса. Такі сам падарунак нарыхтавала настаўніца Галя Багдановіч. Спачатку я адмаўлялася, тлумачыла, што не дазволяць перавезці мяса праз мяжу.

— Нічога, нічога! — умаляла мяне Галя, — адкрыеш слоік у дарозе, намажаш на хлеб і будзеш сабе есці са смакам.

Эмацыйны момант развітання, акрашаны няхітрымі падарункамі, здаваўся кадрам дабытым з глыбі дзяцінства. Мае бацькі заўсёды адпраўлялі гасцей у дарогу з яйкамі, мясам, пірагамі. Падарожжа здавалася ім рызыкоўнай прыгодай, дзе ўсё можа здарыцца. Не менш прамаўляла пачуццё гонару, якое не дазваляла выпусціць госця з пустымі рукамі. Рытуал гасціннасці і падарункаў скарачаў дыстанцыю, наклікаў прыхільнасць...

Усё гэта было, жыло і працвітала ў Нобелі.

На аўтобус, які ішоў праз сяло Задоўжа, суправаджала мяне сама старшыня сельсавета. За руль сеў падобны на барда Уладзіміра Высоцкага муж спадарыні Валі. Паколькі мы спазняліся, ён вырашыў ехаць дамбай паўз канал. Гэта быў незабыўны, падшыты спехам і рызыкай, выклік. Мы імчалі палявой сцяжынай зрытай коламі і дажджамі, гопаючы аб сценкі машыны як мячыкі. Старэнькая машына, насупраць правілам фізікі і механікі, крута касіла павароты і перасякала выбоіны з хуткасцю, якой пазайздросцілі б нам чэмпіёны Формулы1.

— Ого! — я не хавала захаплення каскадзёрскімі талентамі спадара Ташлыковіча.

— Усё нармальна, — махнуў ён рукой, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF