Ніва № 37 (3200), 10 верасня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (19)

Уладзімір СІДАРУК

Цяжка ўзнаўляць мінулае без дакументаў ці навочных сведак прызабытых падзей. Так было і з Палічнай ды пабудовай святліцы і пажарнага дэпо. Калі я пачынаў заязджаць у сяло восенню 1962 года, святліца ў Палічнай якраз была ў будове. Работы ішлі шпаркімі тэмпамі. Грамадская рада нарадова, якая была заснавана рашэннем Ваяводскай рады нарадовай ў Беластоку ад 4 кастрычніка 1954 года і ахоплівала тэрыторыю васьмі вёсак: Белая Страж, Горны Груд, Курашава, Палічна, Старына, Вэрсток, Войнаўка і Вілюкі, паставіла амбітную мэту: здаць грамадству чым хутчэй святліцу ў карыстанне. І наступіў гэты дзень 28 жніўня — у палове шасцідзясятых гадоў. Дакладнага года не прыводжу, бо ніхто з жыхароў не памятае. Не знайшоў я таксама дакладнай даты ў каменданта дзяржаўнай пажарнай каманды ў Гайнаўцы.

Я быў госцем урачыстага святкавання. Неафіцыйная частка адбылася на кватэры начальніка пажарнікаў Яна Пятрочука. Маім кампаньёнам пры застоллі быў сын гаспадара Пятрусь. Па даволі багатым пачастунку падаліся на мы пляцоўку побач святліцы. Там з прамовамі выступалі павятовы камендант пажарнікаў, гмінныя чыноўнікі, дзякаваў начальнік Пятрочук. Затым адбылося наведанне святліцы, а ў ёй памяшкання грамадскай бібліятэкі. Памятаю, што бібліятэкаркай была Люба Швед, якая пазней выйшла замуж за мясцовага кавалера Баравіка.

Памойму святкаванні адбыліся ў 1964 годзе, бо пасля кінасеансы дэманстраваліся ўжо ў святліцы. У начальніка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF