Ніва № 37 (3200), 10 верасня 2017 г.

Прывіды Адама Міцкевіча ў Крынках Сакрата Яновіча

Яўген ВАПА

Адзін мой гродзенскі сябра жыве ў шматгадовым перакананні, што прычынай многіх ягоных жыццёвых няшчасцяў з’яўляюцца падзеі, якія заўсёды адбываліся пад васямнаццатым чыслом ці нумарам. А паколькі ён заўсёды меў схільнасць да кабалістычнанумералагічных прадказанняў, то кожнае васямнаццатае чысло было для яго сапраўднай траўмай. Паводле жыдоўскага, біблейскага, кабалістычнага кода ўмеласць адчытвання пераліку (гематрыі) лічбаў з’яўляецца адным з ключоў, якія адкрываюць парадак свету. Паводле нумеролагаў лічба 18 абазначае няволю і д’ябальскі сімвал 6 + 6 + 6. Паводле кнігі суддзяў Ізраіль быў васямнаццаць гадоў у няволі, але таксама злы дух столькі ж сама часу праследаваў жанчыну. Ад гэтай бяды выратаваў яе сам збавіцель Ісус Хрыстос. Гэты дзень сябра найчасцей праводзіць дома, не плануе аніякіх падарожжаў ці сустрэч. І вакол сябе, для сяброў і знаёмых рассейвае дэманічнасць гэтай лічбы. Стараецца нашы думкі і душы заінфекаваць пэўным сіндромам ягонай містычнай няўпэўненасці. А сам тады проста стараецца перачакаць тыя дваццаць чатыры гадзіны. Як дадумваюся, выкінуў бы іх ахвотна з кожнага каляндарнага азначэння. Не разважае над тым, што, кіруючыся такой логікай, сённяшні, кругласутачны каляндар трэба было б таксама прызнаць чартоўскай выдумкай, а мы з’яўляемся заложнікамі выключна д’ябальскай арыфметыкі, якая ёсць аж чатырохразовай паўтаральнасцю нелюбімай шасцёркі. Калі б была хаця б адна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF