Ніва № 37 (3200), 10 верасня 2017 г.

Ілья Піцерскі

Іаанна ЧАБАН

— А скуль гэты кучаравы да цябе прыехаў? — пытае крынская прадаўшчыца яек. Я ўдзячная ён не толькі за экалагічныя яйкі, якія прадае мне па моцна заніжанай цане, але перш за ўсё за тое, што як адна з нешматлікіх гаворыць са мною панашаму.

— Ён хоча вучыцца простай мове, — тлумачу, — ад вас. Слоўнікі яго не цікавяць.

Пачуўшы такія дзівы, жанчына ажно вочы вытрашчыла.

— Не можа быць, — адказвае. — Яна ж такая брыдкая, усе з яе смяюцца, у цэлай Польшчы з нас смяюцца праз гэтую мову.

* * *

Ілья Магін робіць уражанне загубленага. Асабліва, калі, зняўшы дзіравыя боты, аказваецца ў дзвюх розных па колеры шкарпэтках: сіняй на левай, чырвонай на правай альбо зялёнай на правай, а жоўтай на левай назе.

Мабыць, усё тут прынцыпова. Дзве розныя шкарпэткі — ужо дваццаціпяцігадовая звычка. Разнароднасць у тым выпадку сімвалізуе рай у адрозненні ад манатоннай, гамагеннай чорнабелай аднолькавасці. Нарадзіўся Ілья ў чыста расейскім і чыста савецкім Пецярбургу з праваслаўнай мамы і бацькі яўрэя. Мама і папа згодна елі свініну і так сама згодна не наведвалі ні царкву, ні бажніцу. Ільюша не чуў іншай мовы апрача расейскай. З малым выключэннем. Калі было яму чатыры годзікі, бабуля сказала два англійскія словы: bear (мядзведзь) і elephant (слон). Мабыць тады ўсё пачалося. У тым часе старэйшы брат прынёс дахаты магнітафон з касетамі «Бітлзаў», зайграў і бацькоўскі радыёпрыёмнік. Моцна хацелася яму ведаць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF