Ніва № 37 (3200), 10 верасня 2017 г.

Свята бульбы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Каліськалісь, у прыцярушаную сівізной часу даўніну, недзе каля пятнаццаці гадоў таму, быў я ў Моньках на тадышнім Свяце бульбы. Тады было там маштабнае мерапрыемства на вялікім пляцы, была прэзентавана магутная на той наш час сельскагаспадарчая тэхніка. Падаўся я ў Монькі і цяпер, спадзяючыся пабачыць мерапрыемства падобнага маштабу. Аднак сёлетняе Свята бульбы нагадвала сціпленькі народны фэст. Адзін пралёт вуліцы Непадлегласці перад будынкам Староства займалі сціпленькія палаткі з буклетнымі прапановамі і нямногія ларкі з тыповай для народных фэстаў прапановай. Бульбяную кулінарыю прапанаваў толькі адзін...

Пабачыўшы такое, пабыў я там нядоўга. На мабільнай эстрадзе, пастаўленай упоперак вуліцы, прэзентаваліся мясцовыя, павятовага абсягу, аматарскія вакальныя калектывы. Публікі, у даабеднюю пару, было мала, а калі пасыпаў дождж, стала яе і зусім мала. Магчыма, што пазней, пасля абеду, з’явілася яе больш.

Згадаў я пра колішнюю прэзентацыю тэхнікі. Сёлета адзін пенсіянер ад Радзілава, што ў Граеўскім павеце, прэзентаваў свой рукадзельны транспарт — выплеценыя віклінай на металічных каркасах самалёт і запрэжку з акумулятарнай цягай...

Чаму ў Моньках ладзіцца Свята бульбы — не ведаю. Магчыма таму, што Монькаўскі павет, паміж Бобрай, Бярозаўкай і Нарвай, сваім агульным абрысам нагадвае бульбяны клубень. А можа таму, што гісторыя горада так жа незвычайная, як і гісторыя бульбяной вандроўкі па шырокім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF