Ніва № 37 (3200), 10 верасня 2017 г.

Сустрэча светаў?

Міраслаў ГРЫКА

Кожны ў сваім уласным свеце мудрэц. Ён ведае, як выжыць, як рухацца. Ведае правілы сфармаваныя Прыродай ці грамадствам, часткай якога ён з’яўляецца. Ён адаптаваўся да свайго асяроддзя — прыроднага і чалавечага. Жыве. Перамагае. Хай гэта будзе чалавек з забытага вострава ў Палінезіі, апрануты толькі ў насцегнавую павязку і з птушынай косткай у насавой перагародцы. Або жыхар пушчанскай вёскі... Тут я прывяду гратэскнастэрэатыпны вобраз: у абмызганай вушанцы і валёнках, мужык ад дзядоўпрадзедаў, па меры неабходнасці лесаруб, талковы цясляр, эксперт па прыродзе і адначасова браканьер; прытым, вядома, ён «чытатыкуматы», але хутчэй паўторна непісьменны, чым чытач Пруста. У абодвух выпадках — «мудрэц» паводле асобных светаў і ў той жа час, напрыклад для Прышэльца з сучаснай Еўропы, з еўрапейскай Варшавы, з вялікага Беластока — прымітыўны, забабонны, цёмны «дзікун». Толькі што да ўсяго павінна прымяняцца адпаведная мерка. Аб’ём да аб’ёму, вага да вагі. Хоць часам і гэта простае правіла падводзіць, калі змяняем кагнітыўны пункт гледжання. Далёка не трэба шукаць — вага сэрца слана непараўнальная з вагой сэрца мышы. Але статыстычна, што ні дзіўна, сэрцы абодвух гэтых істот за ўсё сваё жыццё б’юць аднолькава. Падобна таму, як сэрца чалавека ці рэптыліі. Калі кіруе гэтым нейкае правіла, дык якое? Але гэта так у дужках. У любым выпадку, мера меры няроўная. Нават калі Прышэлец ведае пяць моў, скончыў чатыры факультэты і дасягнуў дзвюх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF