Ніва № 37 (3200), 10 верасня 2017 г.

Апошні аргумент

Віктар САЗОНАЎ

Порах трэба трымаць сухім. З гэтай даўняй прымаўкай ніхто не стане спрачацца. Асабліва цяпер, у наш такі няпросты з кропкі гледжання бяспекі час. Свет ваюе. Свет здурнеў і ваюе. Штодзённа гінуць людзі. Ужо мільёны ўцекачоў, якія паўцякалі з тых зямель, дзе ідуць баявыя дзеянні, тузаюцца па зямлі і моры, шукаючы свайго месца пад сонцам. І, як аказваецца, знайсці яго не так проста. То там, то тут узнікаюць новыя праявы ўзброенага гвалту. І канца гэтай агрэсіі пакуль што не бачна. Наадварот, агрэсія пачынае праяўляцца ўсё на большай тэрыторыі планеты.

Ды што там звычайная страляніна, да якой ужо ўсе прывыклі настолькі, што нават не заўважаюць колькасці ахвяр. Нават авіяўдары навейшай лётнай зброі сёння ўжо не выклікаюць аніякага здзіўлення. Асабліва пасля заяў Паўночнай Карэі, што яна прыцэльваецца для ўдару па амерыканскай ваеннай базе і для гэтага паспяхова выпрабоўвае ядзерныя і вадародныя бомбы. Ну і ракеты выпрабоўвае, на якіх тыя бомбы павінны быць дастаўлены ў свет правоў чалавека, справядлівых судоў, чэсных выбараў і роўных мажлівасцей.

У такой сітуацыі калі ЗША, ці Японія, ці Паўднёвая Карэя стануць праводзіць шырокія вайсковыя вучэнні, ніхто не здзівіцца. Трэба ж неяк адказваць на пагрозы і рэальна рыхтавацца да іх нейтралізацыі. Ніхто не засумняваецца ў неабходнасці такіх вучэнняў у еўрапейскіх краінах з за супрацьстаяння з Расіяй і не толькі з ёй. І ніхто не здзівіцца вайсковым вучэнням у самой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF