Ніва № 37 (3200), 10 верасня 2017 г.

Гайнаўскі белліцэй з новым дырэктарам

Аляксей МАРОЗ

З 1 верасня дырэктарам Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы стаў Ігар Лукашук, старшыня Рады горада Бельск-Падляшскі і дагэтуль намеснік дырэктара Школьна-Прадшкольнага комплексу ў Нарве, ураджэнец Гайнаўкі.

Першага верасня ў Павятовым старастве ў Гайнаўцы размаўляю з гайнаўскім старастам Міраславам Раманюком. Спатыкаю там таксама Ігара Лукашука, які афармляе справы, звязаныя з прызначэннем на пасаду дырэктара Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. З новаабраным дырэктарам паразмаўляю ў гэты сам дзень, але пазней.

— Тэрмін працы Яўгена Сачко на пасадзе дырэктара Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы канчаўся і згодна абавязваючымі адукацыйнымі законамі наша ўправа мела абавязак абвясціць конкурс на пасаду дырэктара школы. Управа Гайнаўскага павета зрабіла гэта 9 чэрвеня, — сказаў гайнаўскі стараста Міраслаў Раманюк.

Аднак новы дырэктар на гэтую пасаду быў прызначаны толькі 31 жніўня. Чаму так доўга праходзіла працэдура па выбары дырэктара белліцэя і белгімназіі размаўляў я са старастам Міраславам Раманюком. 18 ліпеня конкурсная камісія, пакліканая ўправай Гайнаўскага павета, вырашыла большасцю галасоў, што з двух кандыдатаў на пасаду дырэктара Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы абірае Ігара Лукашука (атрымаў 7 галасоў, калі на дзейснага дырэктара ліцэя Яўгена (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF