Ніва № 36 (3199), 3 верасня 2017 г.

У палескай глыбінцы (96)

Ганна КАНДРАЦЮК

У разнаколернай, задбанай хаце бабы Мані нідзе я не прыкмеціла рэквізітаў патрэбных для лячэбнай магіі. Ніякага пакулля, чырвоных латак, пёраў з хваста чорнага пеўня ці пляшак з настоем на мухаморах, нічога такога я не згледзела. Адначасова штось важкае адчувалася побач, быццам той цэлы магічны арсенал існаваў як віртуальная здагадка, ды час ад часу ажыццяўляўся пад гукі рытмічнай замовы. На кожную хваробу баба Маня мае асобную замову.

— Замовы гэта малітвы, — кажа.

У старажытным Нобелі прысутнасць народных лекараў успрымаюць як частку тоеснасці. Яны тут з дзеда прадзеда. Іх сцерагуць ад нездаровай зацікаўленасці, бо гэта паслабляе моц. Пра тое, што Марыя — шаптуха, я даведалася пад канец нашай сустрэчы. Вестка, для мяне надзвычай каштоўная, прагучала мімаходзь. Гэта быў момант, на які я падсвядома разлічвала і чакала. Да таго трычатыры гадзіны ішлі жыццёвыя ўспаміны пра маладзёвыя вандроўкі, сірочыя слёзы і хваробы, ахвяраванні і падарункі лёсу. Марыя пераняла лячэбную практыку па жаданні і волі суседкі. Раней прысвяціла ёй сем гадоў жыцця.

— Ёй было столькі гадоў, як мне зараз, — успамінае 93гадовая Марыя. — Яна прыйшла да мяне і кажа: — Моя дітінонько, ходы до мэне, да будэш ты мэнэ глядіты, да я тобіэ хату оддам... (Любая дзетка, хадзі да мяне жыць, будзеш мяне даглядаць а я табе хату пакіну)...

Прапанова з’явілася ў жаданы момант. Якраз участак, на якім хілілася хатка Марыі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF