Ніва № 36 (3199), 3 верасня 2017 г.

Засталіся адно ўспаміны (18)

Уладзімір СІДАРУК

Паколькі ў Палічнай не было святліцы, дык кінасеансы дэманстравалі мы ў школьным драўляным будынку. Зала невялічкая, усяго на сорак гледачоў. А сяло вялікае ды і аматараў глядзець кіно было шмат. На ранішніках для вучняў трэба было арганізаваць дадатковыя сеансы. Амбіцыяй палічанскіх пажарнікаў было чым хутчэй завяршыць будову пажарнага дэпо са святліцай. Затым на заклік траістага саюза (Ян Пятрочук, Сцяпан Назарук, Мікалай Дудар) „усе рукі на палубе”, станоўча адгукнулася і ўключылася ў вір падзей уся мясцовая супольнасць: пажарнікі, сяляне і настаўнікі. Вялікую дапамогу аказала Павятовая пажарная камендатура ў Гайнаўцы з камендантам Альфрэдам Пэлчыньскім і Грамадская рада нарадовая, якую ўзначальвалі старшыня Данілюк і сакратар Ляўчук.

Пакуль я пачаў заязджаць у Палічну з кінаперасоўкай, у сяле ўжо былі ў мяне знаёмыя. Жэнька Якімава (у дзявоцтве Саўчук), хрышчоная дачка маёй матулі, выйшла замуж за Аляксея Вілюка. Часта мы ў Кузаве сустракаліся пры нагодзе парафіяльных фэстаў (у гонар св. Тэклі ці св. велікамучаніцы Варвары). Калі стаў я працаваць кіношнікам, была гэта ў Палічнай мая першая прыстань. У Вілюкоў было двое дзяцей — Вера і Валодзя. Запрашаў я іх у кіно. Шафёр Валодзя Скепка і кінамеханік Алік Чарнянін сталаваліся ў той час у Міхала Раманюка. А Міхалаў швагер, жончын брат, значыцца, Ян Найбук выходзіў з Войнаўкі і ажаніўся ў Кузаве са Сцепанідай Раманчук. Аб тым я даведаўся ў лістападзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF