Ніва № 36 (3199), 3 верасня 2017 г.

Свята хлеба

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Цеханоўцы ў жніўні традыцыйна ладзіцца Свята хлеба; сёлета ў нядзелю 13 жніўня. Хлеб тут мае агульнае значэнне асноўнага Божага дару чалавеку. І ладзіцца ў тую пару, калі менавіта тых дароў найбольш падае зямелькакарміцелька.

Падаўся я ў Цехановец спачатку на поездзе, бо ж у рэшце рэшт цягнікі сталі ездзіць з Беластока ў Бельск па новых рэйках. Поезд едзе ў прынцыпе гладка, далікатна час ад часу калыша — усё ж такі гэта не тое, што пэндаліна на цэнтральнай чыгуначнай магістралі, дзе амаль зусім не адчуваецца руху, ды той рух такі, што цяжка ўспець чытаць назвы мігаючых за вокнамі станцый. Ну, але ж наша магістраль не цэнтральная, толькі перыферыйная, можна сказаць што крэсавая. Але добра і гэта.

На прыпынку БеластокСтадыён пасля дажджу на тратуары, што вядзе на перон, стаяла большменш такая лужына, як у яме з вадой для стаераў на тры кіламетры з перашкодамі на акурат праходзіўшым у той час лёгкаатлетычным чэмпіянаце свету ў Лондане. І, каб суха дастацца на перон, трэба было мець сякуютакую спартыўную падрыхтоўку. Дарэчы, пероны на прыпынках быццам крыху абноўлены, але іх бардзюры старыя, яны надалей нізкія; толькі, здаецца, у Страблі перон падняты на прыстойную вышыню. Можа каб пасажыры не забывалі, што тут усё ж ПольшчаБ...

З Бельска далей падарожжа аўтобусам. У Кальніцы прыгнятаючая сцэна: на фоне маштабнай гусінай фермы, дзе за агароджай згрувашчаны соткі ці нават тысячы гусей, па абшырнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF