Ніва № 36 (3199), 3 верасня 2017 г.

Маліліся ў Саках і Залешанах

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Гайнаўскага і Бельскага паветаў святкаваць Праабражэнне Гасподняе, званае ў народзе Спасам, ахвотна прыязджаюць у царкву велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага. На Дзмітрыеўскую святую горку, распаложаную каля вёскі Сакі, на аўтамабілях прыбываюць таксама паломнікі з Беластока, Варшавы і іншых аддаленых мясцовасцей, каб тут памаліцца ў цішыні і па хадайніцтве велікамучаніка Дзмітрыя атрымаць Божую дапамогу.

У гэтым годзе 19 жніўня на Дзмітрыеўскай горцы сабралася вельмі многа вернікаў. Частка з іх малілася таксама ў апошнюю суботу ліпеня ў Манаскім жаночым доме ў Залешанах. Мужчынскі манастыр велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага ў Саках шчыльна супрацоўнічае з залешанскім манаскім домам, якім упраўляе манахіня Кацярына (Нічыпарук). Яна адначасна з’яўляецца дырыжорам хору ў Дзмітрыеўскай царкве ў Саках, а сакоўскія іераманахі моляцца ў залешанскай царкве велікамучаніцы Кацярыны падчас багаслужбаў, чытання акафістаў і служэння малебнаў.

Едучы на святкаванне ў Сакі трэба было мне пакінуць аўтамабіль далёка ад царквы і далей дабірацца пяшком, бо дарогі да яе з абодвух бакоў былі застаўлены машынамі. Вадзіцелі дзвюх пажарных машын, якія ехалі ў суседнія Тапаркі тушыць пажар, не павярнулі ў Саках у напрамку Залешан і таму прыйшлося ім паволі прабівацца паміж машынамі паломнікаў, якіх маліліся на горцы. Пажарнікам удалося патушыць сухія траву і зелле, якія гарэлі на загарадзі Тапаркоў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF