Ніва № 36 (3199), 3 верасня 2017 г.

Братнія разборкі

Васіль САКОЎСКІ

На канале ОРТ1 расійскага тэлебачання вядуцца цяпер часта, доўгія і бойкія перадачы на актуальныя палітычныя тэмы пад агульнай назвай «Время покажет!». Такое сабе палітычнае шоу. Удзельнічае ў ім многа расійскіх палітыкаў, журналістаў, удзельнікаўдыскутантаў і проста слухачоў. Запрашаюцца на іх таксама і ўкраінскія журналісты, і журналісты з іншых замежных краін. І яны, хаця і не масава, але прыходзяць і ўключаюцца ў дыскусію.

Вядуць гэтыя перадачы і надаюць ім напрамак і тут, канешне, расійскія палітыкі і журналісты. Вядуць востра, назойліва, агрэсіўна і, я б сказаў, мала культурна. Большасць удзельнікаў гэтага шоу проста ірвецца ўключыцца ў дыскусію і данесці слухачам сваю рацыю, а вось ахвотнікаў выслухаць чужую рацыю там мала. Зрэшты, калі хто з удзельнікаў дыскусіі гаворыць не «тое» і не «так», як хацелася б вядучым і аўдыторыі, яны адразу і часта груба, некультурна прабіваюць іх, не даючы нават дакончыць пачатай думкі. «Закрой свой рот!» — гэта адно з самых далікатных контраргументаў. Часценька паяўляецца таксама славечка «проститутки».

Слухаючы гэтыя перадачы выразна відаць, што расіяне маюць прэтэнзіі проста да ўсіх краін і народаў. Найменш, аднак, што дзіўна, прэтэнзій маюць яны да заходніх краін з былога капіталістычнага лагера. Значна больш у іх прэтэнзій да былых краін сацыялістычнага лагера, а яшчэ больш да былых савецкіх рэспублік, якім удалося стаць самастойнымі дзяржавамі. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF