Ніва № 36 (3199), 3 верасня 2017 г.

У Трасцянцы пасвойму

Міра ЛУКША

Віктар Стахвюк, арганізатар чацвёртага Пікніку з беларускай мовай: «У нас праходзіць свята на дзвюх мовах: літаратурная беларуская мова, бо ў нашых беларускіх школах, якіх некалі было 185, мы вывучалі дзяржаўную мову і таксама літаратурную беларускую мову, якая створана са шматлікіх дыялектаў, цэнтралізавана. Але апрача таго ёсць яшчэ мовы, якія некалі называлі дыялектамі: наша падляшская беларуская, стараруская мова». А літаратурнае амаль сямейнавясковае літаратурнае свята адбывалася ў яго роднай вёсцы, вядомай ад стагоддзяў сваімі культурніцкімі і адукацыйнымі дзеяннямі. А папраўдзе несліся галасы роднае мовы над рэчкай, на ўрочышчы, дзе Віктар пабудаваў сваю самотню, дзе можна сярод цвіркату птушак і шуму ракі і лесу, пасаджанага самім Віктара і ягонай Альжбетай (што калісь з уласных сукенак шыла беларускія сцягі) — пісаць, чытаць, спяваць, слухаць і гуляць з сябрамі. А прыйшлі і прыехалі 5 жніўня сябры Віктара па пяры і госціслухачы, і актыўныя ўдзельнікі бяседы з Трасцянкі, Нарвы, Гайнаўкі ды бліжэйшага і далейшага наваколля. Імпрэза чакаецца — культурная і застольная, проста пікнік з родным словам і песняй. На доўгіх сталах пад саліднай паветкай ляжалі кнігі — у каго з пісьменнікаў ладны стосік, сведчыўшы пра прабыты літаратурны шлях, у іншых па дзве кнігі, але якія ўжо нашумелі на Беласточчыне і не толькі. На «Городіску» — такое імя мае гэтае старадаўняе месца, важнае для беларускай гісторыі і культуры. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF