Ніва № 36 (3199), 3 верасня 2017 г.

Дойная карова і культурныя праекты

Карыцінскі цэнтр культуры зладзіў спаборніцтвы па даенні кароў, уручную.

Задача аказалася не абыякім выклікам для вяскоўцаў. На ўсю сялянскую гміну знайшліся тры ўдзельнікі: дзве маладыя жанчыны і дзядзечка. Яны прывялі з сабой кароў і публіку, а паколькі ўсё здымала рэгіянальнае тэлебачанне, удзельнікі шчасліва апынуліся ў цэнтры ўвагі.

Ці трэба яшчэ большы прэстыж?

У канкурсантаў была адна задача — хто з іх у назначаны час надоіць найбольш малака. Змагаліся па пяць хвілін. Як не цікава, за гэты час жанчыны нацурболілі па тры літры, мужык — больш за шэсць. Свой поспех тлумачыў характарам каровы. Яна не спалохалася тэлекамеры, без лішніх падыходаў прыпусціла да сябе, спакойна стаяла ля плота, і галоўнае, была мяккай у даенні.

Мяккая карова — надта жаданы дабытак у колішняй гаспадарцы. Усе хацелі яе выдаіць, тут справа ішла проста і хутка. Кароў навучылася я даіць у семвосем гадоў, назіраючы за старэйшай сястрой. Яна даіла ды была важнейшай за тых, што не даілі. Навука пайшла гладка. Самы важны — псіхалагічны кантакт з каровай. Яе спачатку трэба было ўгаварыць, пачухаць. З часам завязвалася сувязь, а нават нешта накшталт сяброўства. Добрая карова заўсёды хацела прыслужыцца чалавеку. А калі па прычыне старасці яе збывалі (ніколі не рэзалі на мяса!), заўсёды былі слёзы і шкадаванне.

Карыцінскі пераможца таксама напамінаў чалавека дапрамысловай эпохі. Ён кантактаваў з каровай на ўзроўні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF