Ніва № 36 (3199), 3 верасня 2017 г.

Вясковыя канікулы

Яўген ВАПА

Канікулы, канікулы. Для маладога і старога ў сённяшнім свеце гэта перыяд года, які вызначае іхнюю працоўную жыццяздольнасць на наступныя тыдні і месяцы. Зараз справа канікулаў і месца адпачынку з’яўляецца таксама добрай нагодай для ўсялякіх снабістычных спаборніцтваў у віртуальнай прасторы. З перспектывы часу, калі гляджу на сваё дзяцінства, то мае канікулы ў сваёй вёсцы, пазбаўленай сельскагаспадарчай тэхнікі, былі перыядам інтэнсіўнай фізічнай загартоўкі цела і духу пры сенакосе, жніве і ўсялякіх штодзённых, хатніх занятках. Адным словам, з раніцы да ночы праз фізічную працу разраджалі мы лішак энергіі маладосці і не мелі часу на класічнае, экзістэнцыяльнае пытанне сённяшніх падлеткаў і маладзёнаў: «нуднавата, што будзем рабіць, тата і мама?». Падыхаць крыху нудой з сябрамі на вуліцы, або правесці час пры кніжцы ці тэлевізары, то тыя моманты, якіх заўсёды тады мы безупынна чакалі. І тут з дапамогай для нашых вынашаных просьбаў прыходзіў найчасцей дождж, які на некалькі гадзін або дзён мяняў каляндарны рытм сялянскай прасторы. Былі яшчэ і адны, вельмі важныя канікулярныя, выходныя дні. Каб зусім не замуляцца ад працы і не ўпасці носам на зямлю, Усявышні загадаў шанаваць святую нядзельку. Трэба было ў царкву схадзіць, а потым адпачываць. У маёй прыпушчанскай вёсцы ўсе стараліся, нягледзячы на ўсялякія турботы, прытрымлівацца так устаноўленага парадку. У нас у царкву найчасцей выпраўляліся жанчыны з дзецьмі, а мужчынам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF