Ніва № 36 (3199), 3 верасня 2017 г.

Гудзенне мухі

Міраслаў ГРЫКА

Вяртаецца старое. Паўсюдная ў час «камуны» культура патранату зноў укараняецца ў нашай рэальнасці. У гэтым слове «патранат» змяшчаюцца партыйнасць і кумаўство ды ўдзел у сістэме. Знаходзіцца ў ладах з партыйнымі бажкамі гэта пажынаць велізарныя перавагі, недаступныя для людзей, не ўваходзячых у сістэму. Патранаж важнай партыйнай асобы вырашыць усе праблемы, рэальныя ці надуманыя, ад бытавых да чыноўніцкіх. Хопіць адзін званок ці нашэпт, каб атрымаць тое, што недаступнае для іншых, немагчымае ці нават забароненае. Здавалася б, 27 гадоў дэмакратыі ў Польшчы выкараніла эфектыўна з сацыяльнага і палітычнага жыцця скасавураную фігуру заступнікапатрона. На жаль, у сувязі з цяперашняй кіруючай партыяй, устала яна як зомбі з магілы да нядаўна мёртвых паняццяў.

Нядаўна шпацыраваў я з сабачкамі па прынарваўскіх лугах, дзе выпадкова наткнуліся на сімпатычнага з выгляду панка. Сабачкі з задавальненнем гаўкнулі яму звычайнае «добрай раніцы», што было зразумелым для мяне, хоць неабавязкова для старонніх. Чалавек, вядома, не разумеў гэтага ветлівага прывітання і, пардон, раздзёр сваю пысу. Мы стаялі ашаломленыя, я і сабачкі, слухаючы з адлегласці 20 метраў шмат’ярусную тыраду раз’яранага панка. Ён пачаў з правоў і абавязкаў уладальніка сабакі, скарочана прадставіў свой палітычны радавод, хвалячыся знаёмствам з «віднымі актывістамі партыі ПіС» на Падляшшы, і скончыў цвёрдай заявай, што неўзабаве пазвоніць камусьці важнаму, хто загадае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF