Ніва № 36 (3199), 3 верасня 2017 г.

Адукацыя — найлепшы шчыт

Уршуля ШУБЗДА

Пазнаёміліся з Беластокам і сустрэліся з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Вучні Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа 25 жніўня прыехалі з візітам на Падляшша. Гэтая сустрэча ўпэўніла беларусаў па абодвух баках мяжы ў гэтым, што жывем!

Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа ў Менску быў заснаваны ў 1990 годзе па ініцыятыве беларускай інтэлігенцыі. Гэта была адзіная школа ў Беларусі, дзе ўсе заняткі вяліся на беларускай мове, а не на расійскай. У 2003 годзе беларускі прэзідэнт закрыў адзіны на Беларусі беларускамоўны ліцэй. Пасля ліквідацыі вучні былі кіраваныя ў іншыя школы. Большасць ад гэтага адмовілася. Яны вырашылі вучыцца падпольна. Такая сітуацыя застаецца па сёння. Ліцэй існуе дзякуючы рашучасці бацькоў, запалу настаўнікаў і прыхільным установам, у тым ліку польскаму Клубу каталіцкай інтэлігенцыі. Заняткі праводзяцца ў арандаваным доме пад Менскам. Ліцэй афіцыйна з’яўляецца філіялам адной з сярэдніх школ Гданьска. Падчас канікул студэнты вучацца ў Польшчы.

Усе выкладчыкі ліцэя гэта выдатныя спецыялісты: прафесары, літаратары, аўтары падручнікаў. Намеснік дырэктара школы прафесар Лявон Баршчэўскі (выкладае нямецкую мову і сусветную літаратуру) быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі ў час адлігі. Па пісьменніку Васілю Быкаву пераняў старшынства ПЭНЦэнтра. Павал Церашковіч, настаўнік геаграфіі, з’яўляецца аўтарам падручніка па геаграфіі Польшчы на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF