Ніва № 35 (3198), 27 жніўня 2017 г.

У палескай глыбінцы (95)

Ганна КАНДРАЦЮК

Жыццё пакацілася непрадбачаным, выбоістым шляхам. Спачатку прыйшлі саветы, пасля немцы і доўга абстрэльвалі з за ракі мястэчка. Жыхароў Нобеля перасялілі на Данбас.

— На месцы застаўся толькі старэнькі бацюшка Міхаіл і сям’я Адамука, — успамінае баба Маня. — Усе перажылі, немцы іх не чапалі. А мы ледзь не сканалі ў бежанстве, голыя і босыя вярнуліся на радзіму.

На Данбас дабіраліся цягніком. На месцы чакала пекла, перасяленцаў заставілі працаваць у шахтах. Маладзенькая Марыя грузіла на вазкі вугаль, цягнула іх наверх, падмяняла знямоглых старэч. Не ведае, адкуль знаходзіліся сілы. Бо прыбяжыць дамоў, а там галодныя дзеці плачуць.Трэба было раздабыць харчы, пракарміць сям’ю, прыгалубіць сіротак. Калі памерла іх маці, наймалодшаму браціку споўніўся годзік. Ад голаду, холаду, згрызот і цяжкай працы Марыя захварэла на тыф:

— Нас дзесяць чалавек ляжала, без яды, без дактароў. Дзесяць дзён праваляліся! Думалі, што канец будзе. Дык не, Гасподзь не дазволіў. Усе выдужалі.

Марыя і яе родныя шчасліва вярнуліся ў Нобель. Адзін канец мясціны, той ад школы па яе Ражок, цалкам згарэў.

— Немцы ў час абстрэлаў паранілі царкву, — прыгадвае старажылка, — то нашы мужчыны адразу ўзяліся яе ладзіць...

Гора не абмінула сям’і Марыі. Яшчэ ў пачатку вайны ажаніўся найстарэйшы брат. У маладажонаў нарадзіўся сынок. Нядоўга цешыліся шчасцем. Брата мабілізавалі на фронт. Калі сям’я вярнулася з Данбаса, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF