Ніва № 35 (3198), 27 жніўня 2017 г.

Плаванне першага сорту

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Шмат гадоў таму хадзіла за мною думка звалачыцца ва ўрочышча Баравіска, што за Бельскам. Тая думка хадзіла аж схадзілася і паволі я стаў пра Баравіска забываць. Але вось нечакана нагода сталася — прынёс яе царкоўны каляндар: каплічка на Баравісках даручана заступніцтву святога Панцеляймона...

Нябесны арэапаг, паводле папулярнага ўяўлення, запоўнены святымі, якія займаюцца тымі ж самымі справамі, што і звычайныя святары — значыць хадайнічаюць яны ў вышэйшых эшалонах за інтарэсамі тых, хто да іх звяртаецца за малітоўнай дапамогай; быццам лабіравальнікі ў парламенце. Найчасцей хадайнічаюць яны за здароўем зямных грэшнікаў. Адным з іх і святы Панцеляймон. Інтэрнетны рэсурс: „Великомученик Пантелеимон почитается в Православной Церкви как грозный святой, покровитель воинов. Эта сторона почитания раскрывает его первое имя Пантолеон, что значит лев во всем. Второе имя, данное ему при Крещении, — Пантелеимон, то есть всемилостивый, раскрывается из почитания великомученика как целителя”.

Каталіцкая энцыклапедыя: „Pantaleon, męczennik, patron lekarzy, pielęgniarek i ludzi samotnych, chorych na gruźlicę i bóle głowy oraz hodowców bydła; we Włoszech przypisuje mu się cuda związane z grami liczbowymi. Pantaleon czczony jest na Zachodzie, gdzie po licznych cudach dokonanych za jego wstawiennictwem w czasie epidemii dżumy w XIV w. uznano go za jednego z czternastu wspomożycieli; kult Pantaleona jako męczennika i (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF