Ніва № 35 (3198), 27 жніўня 2017 г.

Белфэст у Лядах

Аляксей МАРОЗ

Ляды — невялікая вёска ў Чыжоўскай гміне, якая славілася на ўсю Гайнаўшчыну і Бельшчыну крыніцай з гаючай вадою, што выцякала каля сяла. Аб гэтым сведчаць драўляныя крыжы, якія паломнікі ставілі каля крыніцы, драўляная часоўня ў гонар мучанікаў братоў Макавеяў і іх маці Саламаніі побач і аповеды старажылаў Лядаў і суседняга Курашава. Яны яшчэ і цяпер прыязджаюць за вадой падчас святкавання ў гонар нябесных заступнікаў часоўні. 12 жніўня, на два дні перад святам, якое дае пачатак Спасаўскаму посту, каля вёскі Ляды і вадаёма на рэчцы Локніцы Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, войт Чыжоўскай гміны і Гмінны асяродак культуры ў Чыжах сарганізавалі беларускі фэст з цыкла «І тут жывуць людзі».

Белфэст для жыхароў Чыжоўскай і суседніх гмін быў добрай нагодай наведаць святое месца каля Лядаў, якія ў мінулым былі вядомыя таксама з за фальварка роду Браніцкіх.

— Фальварак Браніцкіх у Лядах быў распаложаны каля дарогі ў Лянева. У ім нават затрымаўся і начаваў апошні кароль Польшчы Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У фальварку выраблялі, між іншым, чырвоную цэглу для будовы палаца Браніцкіх у Беластоку. Каля фальварка ўзнікла вёска Ляды. Зараз у ёй прапісаных каля 60 чалавек, з ліку якіх пражывае тут пастаянна чалавек 3040, перш за ўсё пенсіянеры, бо малодшыя выехалі за працай. Будучыня Лядаў і іншых такога роду вёсак — гэта яшчэ меншая колькасць жыхароў. Цяпер палі такой вёскі як Ляды ў змозе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF