Ніва № 35 (3198), 27 жніўня 2017 г.

Суседзі вырваныя з месца і душы

(лук)

— Кожны творца тут гаворыць на іншай мове, але няма іншага спосабу супраць забыцця, як праз мастацтва, — адзначыла куратар выставы «Суседзі з’ехалі ў Трэблінку» Магдалена ГадлеўскаяСіверская.

Куды зніклі нашы суседзі, габрэі? Што ад іх засталося? Быццам бы цэлымі сем’ямі паехалі на канікулы... На выставе ў цэнтры імя ЛазараЛюдвіка Заменгофа ў Беластоку па вуліцы Варшаўскай, 19, ад 11 жніўня гісторыя габрэйскай абшчыны і польскагабрэйскіх адносін паказваецца на мове сучаснага мастацтва. Перад тэмай, перажытай унутрана і выяўленай памастацку, сталі мастакі рознага ўзросту і нацыянальнасці, у большасці родам з Падляшша: Эва Хацяноўская, Аляксандра Чарняўская, Гжэгаж Дамброўскі, Маргарыта Дмітрук, Павел Грэсь, Крыстына Пятроўская, Рафал Сідэрскі, Катажына Заблоцкая з вучнямі Мастацкага ліцэя, у тым ліку з Аляксандрай Рэшаць, Тамаш Вашчанюк і Януш Бадурскі — лекар, які захацеў у гэтым пытанні ўзяць голас як фатограф.

— «Суседзі з’ехалі ў Трэблінку» з’яўляецца першай выставай у Беластоку, якая мовай самага сучаснага мастацтва выяўляе матэрыяльныя сляды былой прысутнасці і цяперашняй адсутнасці габрэяў, і ставіць пытанне, што з гэтага вынікае, таксама для нас, тых, хто жыве на засыпаных кіркутах і праху іх дамоў, — сказала Магдалена ГадлеўскаСіверская з Асацыяцыі культурнай адукацыі ВІДОК. — Выстава была падрыхтавана да 75х угодкаў Ванзейскай канферэнцыі, на якой 15 вядомых палітычных дзеячаў Трэцяга Рэйха (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF