Ніва № 35 (3198), 27 жніўня 2017 г.

Я так мучыўся, але мне гэта было цікава!

Уршуля ШУБЗДА

Прафесар Ханан Бордзін у Габрэйскім універсітэце ў Іерусаліме выкладае мовы ідыш і габрэйскую. Гэта адзіны ўніверсітэт у свеце, на якім заняткі адбываюцца на мове ідыш. Прафесар Бордзін таксама эсперантыст. Менавіта дзякуючы таму нядаўна змог наведаць горад Людвіка Заменгофа — Беласток.

— У Беласток Вы прыехалі дзякуючы кантактам з тутэйшымі эсперантыстамі, але адначасова шукаеце яўрэйскага і беларускага Беластока.

— Мая бабуля размаўляла на ідыш, але яе другой мовай была беларуская. Гэта не была руская мова. Мая мама гаварыла на «велікасвецкім» рускім. Пазней я зразумеў, што бабуля карысталася менавіта беларускай мовай. І мяне заўсёды цягнула не да ўкраінскай, не да польскай моў, а вось да беларускай — салодкай, цёплай, мяккай... Я ўміраў па ёй. Заўсёды!

— Але гэта мова эсперанта прывяла Вас у Беласток?

— Мову эсперанта я вывучыў пяць гадоў таму. Тады я пазнаёміўся з эсперантыстамі з Польшчы. Адной з іх была Ніна (эсперантыстка Ніна Пятухоўская). Я заўсёды ведаў пра існаванне Беластока — самага яўрэйскага горада ў працэнтным складзе насельніцтва. Большага горада, бо маленькіх было шмат. У сталічным Мінску было 50 працэнтаў яўрэяў... Большага горада, дзе да вайны пражывала 7580 працэнтаў, нідзе не было! У літоўскім Іерусаліме — Вільні было 40 працэнтаў яўрэяў, але не восемдзесят (смех). Той горад з’яўляецца часткай майго яўрэйства — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF