Ніва № 35 (3198), 27 жніўня 2017 г.

Злётаць у Моталь (2)

Яўген ВАПА

Злётаць у Моталь на восьмы Міжнародны фестываль фальклору «Мотальскія прысмакі» не было справай лёгкай. А гэта перш за ўсё па прычыне надвор’я. У Беларусі 12 жніўня з неба, так як і ў папярэдніх днях, ліўся не жар, а проста сплывала хваля пажарнага ўдару. У краіне было аб’яўлена аранжавае папярэджанне, а цэнтрам невыноснай гарачыні стала менавіта Берасцейшчына. Узрастала таксама і палітычная тэмпература ў гэтай вобласці, а то дзякуючы гаспадарчаму візіту Аляксандра Лукашэнкі, які асабіста прыехаў туды даглядаць «бітву за ўраджай» на палескіх прасторах. Як заўсёды малаціў ён няблага па сваіх чыноўніках. Добра ўлупіў, бо, як можна дадумацца, пот сплываў ім не толькі па тварах. Зрабіў такую лазню проста на ўборачных палях, што і не трэба было ім парыцца ў «баньцы», каб скінуць лішак вагі. Пра расслабленне ў такіх умовах нават і гаворкі няма. Таму пры такой напружанасці надвор’я, палітыкі і эканомікі маё бестурботнае падарожжа ў машыне з добрым кандыцыянерам было проста неўтаймаванай радасцю. І дзякуючы шматлікім рэкам Беларусі мой арганізм вытрымліваў невыносную спёку і даваў сабе рады з праблемай павышанага ціску. Ну, але зыдзем з абочын шматвектарнасці думак і пяройдзем да галоўнага — мотальскіх смакаў.

У суботу апоўдні, калі ртутны слупок падняўся да адзнакі ў 35 градусаў са знакам плюс, трапілі мы ў мотальскія панадворкі. Такіх, як мы, аматараў атрымання асалоды для цела і душы было пад некалькі тысяч (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF